Пс 115
 1 Ня нам, ГОСПАДЗЕ, ня нам, але іменьню Твайму дай Ты славу дзеля міласэрнасьці Тваёй, дзеля праўды Тваёй! 
 2 Навошта казаць паганам: “Дзе ж Бог іхні?” 
 3 А Бог наш у небе; усё, што Яму да спадобы, Ён робіць. 
 4 Іхнія ідалы — срэбра і золата, творы рук чалавечых. 
 5 Маюць вусны, і не гавораць; маюць вочы, і ня бачаць; 
 6 маюць вушы, і ня чуюць, маюць ноздры, і нюху няма; 
 7 рукі ў іх, і ня мацаюць; ногі ў іх, і ня ходзяць; і не выказваюцца горлам сваім. 
 8 Няхай стануцца падобнымі да іх тыя, што іх робяць, усе, што на іх спадзяюцца. 
 9 Ізраілю, спадзявайся на ГОСПАДА. Ён — дапамога іхняя і шчыт іх! 
 10 Доме Аарона, спадзявайся на ГОСПАДА. Ён — дапамога іхняя і шчыт іх! 
 11 Вы, што ГОСПАДА баіцёся, спадзявайцеся на ГОСПАДА: Ён — дапамога іхняя і шчыт іх! 
 12 ГОСПАД памятае пра нас. Ён будзе дабраслаўляць, Ён будзе дабраслаўляць дом Ізраіля, Ён будзе дабраслаўляць дом Аарона, 
 13 Ён будзе дабраслаўляць тых, што баяцца ГОСПАДА, разам малых і вялікіх. 
 14 Няхай памножыць вас ГОСПАД, вас і вашых сыноў. 
 15 Дабраслаўлёныя вы ГОСПАДАМ, Які стварыў неба і зямлю. 
 16 Неба — неба ГОСПАДА, а зямлю Ён даў сынам чалавечым. 
 17 Ня мёртвыя хваляць ГОСПАДА, ня ўсе тыя, што зыходзяць ў [месца] маўчаньня, 
 Languages
Languages