Пс 113
 1 Альлелюя! Хвалеце, слугі ГОСПАДАВЫ, хвалеце імя ГОСПАДА! 
 2 Няхай будзе дабраслаўлёнае імя ГОСПАДА ад цяпер і на вякі! 
 3 Ад усходу сонца да захаду яго няхай будзе хвалёнае імя ГОСПАДА! 
 4 Узьвялічаны ГОСПАД над усімі народамі; па-над нябёсы слава Ягоная. 
 5 Хто як ГОСПАД, Бог наш, Які жыве ў вышыні 
 6 і схіляецца, каб паглядзець на неба і зямлю; 
 7 Які з пылу падымае гаротніка, з гною узносіць беднага, 
 8 каб пасадзіць яго сярод магнатаў, сярод магнатаў народу Свайго; 
 9 Які бясплодную садзіць у доме як маці, якая радуецца сынам [сваім]? Альлелюя!
<-  ПСАЛЬМЫ 112ПСАЛЬМЫ 114  ->
 Languages
Languages