Пс 111
 1 Алілуя! 
Дабрашчасны муж, што баіцца Госпада і шчыра любіць ягоныя запаведзі. 
 2 Моцнае будзе насеньне ягонае на зямлі; род праведных дабраславёны будзе. 
 3 Дастатак і багацьце ў доме ў яго, і праўда Ягоная трывае вечна. 
 4 У цемры ўзыходзіць сьвятло справядлівым; добрае яно і міласэрнае і праведнае. 
 5 Добры чалавек міласэрны і пазычае; ён дасьць цьвёрдасьць словам сваім на судзе. 
 6 Ён вавек не пахісьнецца, у вечнай памяці праведны будзе. 
 7 Не пабаіцца нядобрае славы; сэрца ў яго цьвёрдае, спадзяецца на Госпада. 
 8 Умацаванае сэрца ў яго; ён не збаіцца, калі гляне на ворагаў сваіх. 
 9 Ён шчодра раздаў, абдарыў убогіх; праўда ягоная застаецца навечна; рог ягоны ўзьнясецца ў славе. 
 10 Бязбожны гэта пабачыць і будзе злавацца, заскрыгоча зубамі сваімі, і растане. Жаданьне бязбожных загіне.
<-  ПСАЛТЫР 110ПСАЛТЫР 112  ->
Languages