Пс 100
 1 Псальма Давідава. 
Пра міласьць і суд буду сьпяваць: Табе, Госпадзе, буду сьпяваць. 
 2 Думаць буду пра шлях беззаганны: калі прыйдзеш Ты да мяне? Буду хадзіць у беззаганнасьці сэрца майго сярод дома майго. 
 3 Не пакладу перад вачыма маімі непатрэбнае рэчы; дзею злачынную я ненавіджу; ня прыстане яна да мяне. 
 4 Сэрца разбэшчанае будзе далёка ад мяне, ліхога я ведаць ня буду. 
 5 Таго, хто таемна паклёпнічае на блізкага свайго, праганю; ганарыстага вачамі і пагардлівага сэрцам не патрываю. 
 6 Вочы мае - на верных зямлі, каб яны заставаліся пры мне; хто ходзіць дарогаю беззаганнасьці, той будзе служыць мне. 
 7 Ня жыцьме ў доме маім той, хто ўчыняе падступна; і хто няпраўду гаворыць, ня стане перад вачыма маімі. 
 8 З самае раніцы буду зьнішчаць усіх бязбожных зямлі, каб выкарчаваць з горада Гасподняга ўсіх, хто злачынства ўчыняе.
<-  ПСАЛТЫР 99ПСАЛТЫР 101  ->
Languages