Ёў 8
 1 І адказваў Вілдад Саўхэянін і сказаў: 
 2 ці доўга ты будзеш гаварыць так? - словы вуснаў тваіх бурны вецер! 
 3 Няўжо Бог скажае суд, і Ўсеўладны ператварае праўду! 
 4 Калі сыны твае зграшылі прад Ім, дык Ён і аддаў іх у руку беззаконьня іхняга. 
 5 Калі ж ты знойдзеш Бога і памолішся Ўсеўладнаму, 
 6 і калі ты чысты і з праўдаю, дык Ён сёньня ж устане над табою і замірыць жытлішча праўды тваёй. 
 7 І калі спачатку ў цябе было мала, дык з часам будзе досыць многа. 
 8 Бо спытайся ў ранейшых родаў і паглыбіся ў назіраньні бацькоў іхніх; 
 9 а мы - учарашнія і нічога ня ведаем, бо нашыя дні на зямлі - цень. 
 10 Вось, яны цябе навучаць, скажуць табе і ад сэрца свайго вымавяць словы: 
 11 ці падымаецца трысьнёг бязь вільгаці? ці расьце чарот без вады? 
 12 Яшчэ ён у сьвежасьці сваёй і ня зрэзаны, а раней за ўсякую траву засыхае. 
 13 Такія шляхі ўсіх, што забываюць Бога, і надзея крывадушніка загіне; 
 14 спадзяваньне ягонае падсечана, і ўпэўненасьць ягоная - дом павука. 
 15 Абапрэцца на дом свой і ня ўстоіць; ухопіцца за яго і не ўтрымаецца. 
 16 Зелянее ён перад сонцам, а за сад прасьціраецца гольле ягонае; 
 17 у крушню ўплятаюцца карані ягоныя, паміж камянямі ўрэзваюцца. 
 18 Але калі вырвуць яго зь месца ягонага, яно адмовіцца ад яго: я ня бачыла цябе! 
 19 Вось радасьць шляху ягонага! а зь зямлі вырастуць іншыя. 
 20 Бачыш, Бог не адкідае беззаганнага і не падтрымлівае рук ліхадзеяў. 
 21 Ён яшчэ напоўніць сьмехам вусны твае і губы твае радасным клікам. 
Languages