Ёў 32
 1 Калі тыя трое мужоў перасталі адказваць Ёву, бо ён быў слушны ў вачах сваіх, 
 2 тады загарэўся гнеў Эліуя, сына Варахіілавага, Вузіцяніна з племя Рамавага: загарэўся гнеў ягоны на Ёва за тое, што ён апраўдваў сябе больш, чым Бога, 
 3 а на трох сяброў ягоных загарэўся гнеў ягоны за тое, што яны не знайшлі што адказаць, а тым часам вінавацілі Ёва. 
 4 Эліуй чакаў, пакуль Ёў гаварыў, бо яны гадамі былі старэйшыя за яго. 
 5 Калі ж Эліуй убачыў, што няма адказу ў вуснах тых трох мужоў, тады загарэўся гнеў ягоны. 
 6 І адказваў Эліуй, сын Варахіілаў, Вузіцянін, і сказаў: я малады гадамі, а вы - старцы; таму я нясьмеліўся і баяўся казаць вам, што думаю. 
 7 Я гаварыў сам сабе: няхай гавораць дні, і мнагалецьце навучае мудрасьці. 
 8 Але дух у чалавеку і дыханьне Ўсеўладнага дае яму разуменьне. 
 9 Не шматгадовыя толькі мудрыя, і не старыя разумеюць праўду. 
 10 Таму я кажу: выслухайце мяне, абвяшчу вам сваю думку і я. 
 11 Вось, я чакаў слоў вашых, услухоўваўся ў меркаваньні вашыя, пакуль вы прыдумлялі, што сказаць. 
 12 Я пільна глядзеў на вас, ніхто з вас не выкрывае Ёва і не адказвае на словы яго. 
 13 Ня скажэце: мы знайшлі мудрасьць: Бог абвергне яго, а не чалавек. 
 14 Калі б ён зьвяртаў словы да мяне, дык я ня вашымі словамі адказваў бы яму. 
 15 Спалохаліся, не адказваюць болей: перасталі гаварыць. 
 16 І як я чакаў, а яны ня кажуць, спыніліся і не адказваюць болей, 
 17 дык і я адкажу ад сябе, абвяшчу сваю думку і я. 
 18 Бо я поўны словамі, і дух ува мне цісьне мяне. 
 19 Вось, нутрына мая, як віно неадчыненае: яна гатовая прарвацца, нібы новыя мяхі. 
 20 Пагавару, і палегчае мне; адкрыю вусны мае і адкажу. 
 21 На твар чалавека глядзець ня буду і ніякаму чалавеку лісьлівіць ня буду, 
Languages