Ёў 23
 1 І адказваў Ёў і сказаў: 
 2 яшчэ і цяпер горкае слова маё: пакуты мае цяжэйшыя за стогны мае. 
 3 О, калі б я ведаў, дзе знайсьці Яго, і мог падысьці да трона Ягонага! 
 4 Я выклаў бы прад Ім усё маё і вусны мае напоўніў бы апраўданьнямі; 
 5 уведаў бы словы, якімі Ён адкажа мне, і зразумеў бы, што Ён скажа мне. 
 6 Няўжо Ён у поўнай магутнасьці пачаў бы спаборнічаць са мною? О, не! Няхай бы толькі даў увагі мне. 
 7 Тады праведнік мог бы спаборнічаць зь Ім, - і я назаўсёды атрымаў бы свабоду ад Судзьдзі майго. 
 8 Але вось, я іду наперад - і няма Яго, назад - і не знаходжу Яго; 
 9 ці робіць Ён што зь левага боку, я ня бачу; ці хаваецца з правага, не разгледжу. 
 10 Але Ён ведае шлях мой; няхай выпрабуе мяне, - выйду, як золата. 
 11 Нага мая цьвёрда трымаецца сьцежкі Ягонай; шляхі Ягоныя я захоўваў і ня ўхіляўся зь іх. 
 12 Ад наказаў вуснаў Ягоных не адступаўся; словы вуснаў Ягоных захоўваў болей, чым мае правілы. 
 13 Але Ён цьвёрды; і хто ўхіліць Яго? Ён робіць, чаго хоча душа Ягоная. 
 14 Так, Ён выканаў тое, што належала мне, і падобнага на гэта многа ў Яго. 
 15 Таму я дрыжу прад абліччам Ягоным; разважаю - і баюся Яго. 
 16 Бог расслабіў сэрца маё, і Ўсеўладны напалохаў мяне. 
Languages