1 Кар 8
 1 Што да ідалаахвярнага, дык мы ведаем, бо мы ўсе маем розум. Але розум надзімае, а любоў навучае. 
 2 Хто думае, што ён ведае нешта, той нічога яшчэ ня ведае так, як трэба ведаць; 
 3 а хто любіць Бога, таму дадзена разуменьне празь Яго. 
 4 І гэтак пра спажываньне ідалаахвярнага мы ведаем, што ідал у сьвеце нішто, і што няма іншага Бога, апрача Адзінага. 
 5 Бо, хоць і ёсьць так званыя божышчы, хай то на небе, хай на зямлі, - бо ёсьць шмат багоў і валадароў шмат, - 
 6 але ў нас адзін Бог Айцец, зь Якога ўсё, і мы для Яго, і адзін Гасподзь Ісус Хрыстос, празь Якога ўсё, і мы празь Яго. 
 7 Але ня ўсе маюць такое разуменьне: некаторыя і дагэтуль з сумленьнем, якое прызнае ідалаў, ядуць ідалаахвярнае як ахвяры ідальскія, і сумленьне іхняе, як што ёсьць нямоглае, апаганьваецца. 
 8 Ежа не набліжае нас да Бога: бо, ці мы ямо, нічога не набываем; ці не ямо, нічога ня трацім. 
 9 Пільнуйцеся, аднак, каб гэтая свабода вашая ня спрычыніла падзеньня нямоглых. 
 10 Бо, калі хто-небудзь убачыць, што ты, маючы разуменьне, сядзіш за сталом у капішчы, дык сумленьне ягонае, як нямоглага, ці ж не падахвоціць яго есьці ідалаахвярнае? 
 11 І ад разуменьня твайго загіне нямоглы брат, за якога памёр Хрыстос. 
 12 А зграшаючы так супроць братоў і ранячы нямоглае сумленьне іхняе, вы грашыце супроць Хрыста. 
 13 І таму, калі ежа спакушае брата майго, ня буду есьці мяса вавек, каб не спакушаць брата майго.
<-  1 КАРЫНФЯНАЎ 71 КАРЫНФЯНАЎ 9  ->
Languages